16:09 19 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Які сёння дзень: 14 мая 2019 года

Які сёння дзень: 14 мая 2019 года

© Sputnik Альфред Микус
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (258)
6321

Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 231 дзень.

Якія падзеі адбыліся 14 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 мая

  • У 1659 годзе войска маскоўскіх ваяводаў Змеева і Лабанава-Растоўскага пачало аблогу Быхаўскага замка.
  • У 1918 годзе Рада БНР даручыла Р. Скірмунту фарміраванне новага ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • У 1995 годзе адбыўся рэферэндум у Беларусі па пытаннях надання рускай мове роўнага статуса з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба.
  • У 2015 годзе Рэспубліка Беларусь далучылася да Балонскага працэсу.

Хто нарадзіўся 14 мая

  • 1666 год: Казімір Аляксандр Пацей, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
  • 1869 год: Якаў  Кругер – беларускі жывапісец яўрэйскага паходжання.
  • 1899 год: Тодар Куніцкі,  адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюза ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні і Беларускага сялянскага саюза.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі кінарэжысёр Джордж Лукас і заснавальнік сацыяльнай сеткі "Фэйсбук" Марк Цукерберг.

14 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Ерыміі, аднаго з чатырох ветхазапаведных прарокаў. У народзе яго называлі Ярома Засявацель.

Імя прарока асацыявалася ў людзей са словам "ярмо", з-за чаго яго лічылі заступнікам палявых работ і жывёл. Сяляне раніцай маліліся прароку, а потым выязджалі ў поле, каб прадоўжыць сяўбу.

Калі раніца была ясная, то лі лета будзе пагодлівае. Дождж у гэты дзень абяцаў халодную зіму.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (258)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы