07:27 09 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Які сёння дзень: 15 мая 2019 года

Які сёння дзень: 15 мая 2019 года

© REUTERS / Vasily Fedosenko
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
4620

Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 230 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень сям'і. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 мая

  • У 1905 годзе ў газеце "Северно-Западный край" упершыню надрукаваны верш Я. Купалы "Мужык".
  • У 1971 годзе ў Лондане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны.

Хто нарадзіўся 15 мая

  • 1912 год: Анатоль Іверс, беларускі паэт.
  • 1916 год: Ніна Тарас, беларуская пісьменніца.
  • 1936 год: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец.
  • 1941 год: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнавец.
  • 1954 год: Наталля Чорнагалова, беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі навуковец-фізік П’ер Кюры і пісьменнік Міхаіл Булгакаў.

15 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць нявінна забітых князёў Барыса і Глеба - малодшых сыноў князя Уладзіміра - хрысціцеля Русі.

Гэты дзень ў народзе празвалі салаўіным – менавіта ў сярэдзіне мая пачынаюць пець першыя салаўі. Калі 15 мая чулі салаўя, гэта было добрай прыкметай – ураджай хлеба будзе багаты.

Па салаўіных спевах таксама можна прадказаць надвор'е. Салаўі заўсёды маўчаць перад дажджом і навальніцай, а калі чакаецца добрае надвор'е, потушка можа спяваць усю ноч.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы