12:12 20 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.23
Які сёння дзень: 18 мая 2019 года

Які сёння дзень: 18 мая 2019 года

© Sputnik / Виктор Толочко
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (288)
6710

Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 227 дзён.

Якія падзеі адбыліся 18 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 мая

  • У 1906 годзе ў Пецярбургу заснава беларуская выдавецкая суполка "Загляне сонца і ў наша аконца", якая выдала 38 кніг агульным накладам больш за 100 тыс. асобнікаў (праіснавала да 1914).
  • У 1912 годзе ў Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі.
  • У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эфіопіяй.

Хто нарадзіўся 18 мая

  • 1938 год: Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор, педагог.
  • 1940 год: Ян Чыквін, беларускі паэт, літаратуразнавец і перакладчык з Беласточчыны.
  • 1972 год: Аляксандр Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel.

Таксама сёння нарадзіліся персідскі і таджыкскі паэт і вучоны Амар Хаям і французскі мадэльер П'ер Бальмен.

18 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Ірыны (у народзе яе часам яшчэ называлі Арына і дадавалі эпітэт Расадніца).

Гаспадыні ў гэты дзень працавалі ў гародзе: высаджвалі расаду капусты ў глебу. Саджаць гэту гародніну маглі толькі жанчыны, таму што існавала павер'е – калі мужчына пасадзіць капусту, яна не будзе квітнець і качаны не завяжуцца.

Калі заквітнела чарамха, хутка чакаецца пахаладанне. Лічылася, чым раней яна пачне квітнець, тым гарачэй будзе лета.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (288)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы