Які сёння дзень: 23 мая 2023 года

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 23 мая 2023 года
Які сёння дзень: 23 мая 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 222 дні.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 мая

У 1761 годзе Шчучыну быў нададзены герб.

Хто нарадзіўся 23 мая

1907 год: Уладзімір Мяжэвіч, беларускі празаік і журналіст.
1930 год: Леанард Кажарскі, беларускі архітэктар.
Таксама сёння нарадзіліся шведскі прыродазнавец Карл Ліней і польская пісьменніца і паэтэса Марыя Канапніцкая.

23 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Сымона Кананіта – заступніка жанатых пар, земляробаў і скарбашукальнікаў. Менавіта на яго вяселлі Ісус ператварыў ваду ў віно. Пасля таго, як Сымон пайшоў за Хрыстом, яго празвалі Зілот, што значыць "руплівец".
У народзе гэта прозвішча асацыіравалася са словам "золата", менавіта таму апостал стаў ахоўнікам земляробаў, дзякуючы працы якіх на поле з'ўляецца залатое жыта, а таксама скарбашукальнікаў.
Лічылася, што зерне, пасеянае ў дзень памяці апостала, дае багаты ўраджай, але ў іншых рэгіёнах, наадварот, стараліся 23 мая не займацца ніякімі працамі на зямлі.
Калі ў гэты дзень ідзе дождж, то лета будзе дажджлівае.
Стужка навiн
0