Які сёння дзень: 26 мая 2023 года

© Sputnik / Мария АмелинаЯкі сёння дзень: 26 мая 2023 года
Які сёння дзень: 26 мая 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 26.05.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 219 дзён.
Якія падзеі адбыліся 26 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 мая

У 1926 годзе пачало дзейнасць у БССР літаратурнае аб’яднанне "Узвышша".
У 1926 годзе быў заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) у Вільні.
У 1976 годзе ў Мінску ўстаноўлены мемарыяльны знак у гонар Тараса Шаўчэнкі.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ізраілем.

Хто нарадзіўся 26 мая

1910 год: Эдзі Рознер, джазавы трубач, заслужаны артыст Беларусі.
1958 год: Аляксандр Кушнярэвіч, беларускі археолаг.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскія акцёр Джон Уэйн і джазавы музыкант Майлс Дэйвіс.

26 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Глікерыі Іраклійскай, якую ў народзе празвалі Лукер'я Камарніца, таму што ў гэты перыяд з'яўляюцца першыя камары.
Калі да 26 мая камары ўжо лятаюць, значыць, летам будзе шмат ягад. Таксама ў народзе верылі, што ўбачыць вялікага камара абяцае добры год. А калі камароў мала і яны маленькія – гэта дрэнна, бо будзе мала аўса і травы.
Стужка навiн
0