03:16 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Які сёння дзень: 1 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 1 чэрвеня 2019 года

CC0 / Pixabay / MichaelGaida
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (313)
6520

Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 213 дзён.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 чэрвеня

  • У 1918 годзе ў Мінску адкрылася кансерваторыя.
  • У 1918 годзе ў Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхвалiла Брэсцкі мірны дагавор.

Хто нарадзіўся 1 чэрвеня

  • 1945 год: Аляксей Кузьміч, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1954 год: Алесь Асташонак, беларускі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык.
  • 1954 год: Сяргей Журавель, беларускі акцёр тэатра і кіно.

Таксама сёння нарадзіліся рускі кампазітар Міхаіл Глінка і польскі паэт Ян Твардоўскі.

1 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана і князя Дзмітрыя Данскога.

Святога Іаана ў народзе празвалі Іван Хлебарост. Лічылася, што добрае надвор'е ў гэты дзень забяспечыць добры ўраджай зерня.

У гэты час з'яўляюцца ў лесе першыя ягады і грыбы, у полі пачынае квітнець чырвоны клевер. Сяляне саджалі фасолю, гарбузы.

Калі 1 чэрвеня ідзе дождж, лета будзе сухое. Калі холадна – яшчэ месяц не варта чакаць добрага надвор'я.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (313)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы