03:50 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Які сёння дзень: 8 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 8 чэрвеня 2019 года

© Sputnik / Мария Амелина
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (314)
5210

Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 206 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень акіянаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 чэрвеня

  • У 1772 годзе была ўтворана Магілёўская губерня.
  • У 1924 годзе з’езд былых членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Мінску канстатаваў самароспуск партыі.
  • У 1958 гозе ў Беластоку заснавана беларускае літаратурнае аб’яднанне "Белавежа".
  • У 1967 годзе ў Мікалаеўшчыне адкрыты філіял музея Якуба Коласа.

Хто нарадзіўся 8 чэрвеня

  • 1881 год: Віктар Зелязей, беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
  • 1922 год: Уладзімір Белы, вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акадэмік Акадэміі навук БССР.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар Роберт Шуман, рускі жывапісец Іван Крамской і амерыканскі рэпер Канье Уэст.

8 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў ад 70 Карпа і Алфея.

Апостал Карп быў вучнем апостала Пятра. Народная традыцыя звязала імя святога з рыбай карпам, і ў гэты дзень рыбакі абавязкова ішлі на возера або раку лавіць рыбу.

Калі на беразе яны заўважалі ракаў, гэта сведчыла пра тое, што хутка пойдзе дождж і надвор'е сапсуецца. Тое ж самае можна было сказаць, калі рыбу бачна дя самай паверхні. А вось шмат камароў прадвяшчаюць добрае і сонечнае надвор'е.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (314)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы