01:26 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Які сёння дзень: 9 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 9 чэрвеня 2019 года

© Sputnik Альфред Микус
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
17 0 0

Гэты дзень з'яўляецца сто шасцідзясятым  па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 205 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень сяброў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 чэрвеня

  • У 1661 годзе Магілёву нададзены герб.
  • У 1919 годзе адкрыўся Беларускі з'езд Віленшчыны і Гродзеншчыны.
  • У 1960 годзе адміністрацыйны цэнтр Парыцкага раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Шацілкі (сучасны горад Светлагорск).

Хто нарадзіўся 9 чэрвеня

  • 1595 год: Уладзіслаў Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
  • 1868 год: Уладзіслаў Вярыга, беларускі філосаф, этнограф, фалькларыст.
  • 1881 год: Іван Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, краязнавец, археолаг.
  • 1958 год: Алесь Камоцкі, беларускі паэт, бард.

Таксама сёння нарадзіліся першы імператар Расійскай Імперыі Пётр І і англійскі акцёр Альберт Фіні.

9 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Феадоры.

У гэты дзень нашы продкі пільна назіралі за прыродай. Калі з самага ранку было душна, гэта прадвяшчала непагадзь. Пра хуткую навальніцу сведчыла раса, якая доўга трымаецца пасля ўзыходу сонца. Дождж таксама прадракаў шум у лесе пры адсутнасці ветру.

Таксама ў даўніну верылі, што сон, які ўбачылі на 9 чэрвеня, спраўдзіцца праз два тыдні – трэба толькі нікому пра яго не казаць.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы