20:57 22 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
Які сёння дзень: 10 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 10 чэрвеня 2019 года

© Photo: birdwatch.by
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
8510

Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 204 дні.

Якія падзеі адбыліся 10 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 чэрвеня

  • У 1067 годзе Яраславічы захапілі ў палон полацкага князя Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў падчас сустрэчы на Ршы.
  • У 1794 годзе ў Гродне ўтворана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага — выканаўчы орган паўстання 1794 г.
  • У 1919 годзе была ўтворана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны.

Хто нарадзіўся 10 чэрвеня

  • 1883 год: Язэп Гапановіч, беларускі грамадскі дзеяч, прадпрымальнік.
  • 1953 год: Тамара Пузіноўская, беларуская актрыса.
  • 1972 год: Пітэр Серафіновіч, брытанскі акцёр беларускага паходжання.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская актрыса Джудзі Гарленд і руская спявачка Людміла Зыкіна.

10 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Мікіты Халкідонскага і святапакутніка Еўціхія.

Святога Мікіту лічылі заступнікам гусей – дамашніх і дзікіх. У гэты час качаняты пачыналі вучыцца плаваць, і святому маліліся, каб іх не з'елі драпежнікі.

Калі 10 чэрвеня было шмат травы, значыць, будзе шмат зерня. То е ж прадракал і ціхі, бязветраны дзень.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы