02:58 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы

Які сёння дзень: 12 чэрвеня 2019 года

CC0 / Pixabay / JarkkoManty
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
5110

Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 202 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць дзіцячай працы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 чэрвеня

  • У 1812 годзе пачалася вайна Францыі з Расіяй (Айчынная вайна 1812 года).

Хто нарадзіўся 12 чэрвеня

  • 1895 год: Леапольд Родзевіч, беларускі драматург, тэатральны дзеяч.
  • 1937 год: Леў Лях, дырыжор і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская актрыса Ута Хаген і Ганна Франк, яўрэйская дзяўчынка, вядомая дзённікам, у якім апісала жыццё пры нацызме.

12 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Ісаакія.

У народзе святога называлі Ісак-змеявік, таму што верылі: у гэты дзень змеі ў лесе і ў полі вяселлі гуляюць. 12 чэрвеня, па паданні, можна сустрэць вужынага караля. Калі пакланіцца яму і пакласці на зямлю рушнік, змяіны кароль запаўзе на яго і скіне з сябе карону, якая, нібыта – чыстае золата. Іншыя легенды сцвярджаюць, што калі ў гэты дзень убачылі клубок змей, трэба ўдарыць па яму ясеневай палкай – змеі знікнуць і з'явіцца скарб.

У гэты дзень не збіралі лекавыя зёлкі, каб не трывожыць лясных жыхароў.

Калі пчолы лятаюць недалёка ад вулля, будзе дождж.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы