20:10 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Які сёння дзень: 18 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 18 чэрвеня 2019 года

© Sputnik / Михаил Мордасов
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (319)
7610

Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 196 дзён.

Якія падзеі адбыліся 18 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 чэрвеня

  • У 1586 годзе гораду Нясвіжу нададзены герб.
  • У 1989 годзе быў заснаваны Ліцэй БДУ.
  • У 1993 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Інданезіяй.

Хто нарадзіўся 18 чэрвеня

  • 1889 год: Уладзімір Каліноўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.
  • 1911 год: Аляксандр Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазітар.
  • 1950 год: Валянцін Акудовіч, беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.

Таксама сёння нарадзіліся: рускі пісьменнік Іван Ганчароў і англійскі рок-музыкант, кампазітар, спявак Пол Макартні. 

18 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Дарафея.

На дарафея людзі назіралі за ветрам. Калі ён дзме з паўночнага захаду, лета будзе вільготнае, з усхода – прадвяшчае паморкі, з поўначы – добрае надвор'е, а з поўдня – ураджайны год.

Дождж маглі прадказаць з раніцы – калі трава пахне мацней, чым звычайна, варта чакаць непагадзь.

Гаспадыні імкнуліся ў першай палове дня прапалоць грады: лічылася, што так пустазелле доўга не вырасце.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (319)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы