21:55 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22

Які сёння дзень: 20 чэрвеня 2019 года

© Sputnik / Vitaliy Timkiv
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2019 (70)
4320

Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 194 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень абароны сланоў у заапарках. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 чэрвеня

  • У 1606 годзе ў Магілёве пачалося паўстанне мяшчан, якоедоўжылая 4 гады.
  • У 1948 годзе ў Вязынцы адкрыты філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Хто нарадзіўся 20 чэрвеня

  • 1566 год: Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, кароль шведскі.
  • 1740 год: Юзаф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
  • 1928 год: Гаўрыла Вашчанка, беларускі мастак.
  • 1939 год: Валерый Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысёр.
  • 1963 год: Сяргей Кавалёў, беларускі драматург і літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся французскі кампазітар Жак Афенбах і аўстралійская і амерыканская кінаактрыса Ніколь Кідман.

20 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота Анкірскага, якога ў народзе празвалі Фядот Ураджайнік.

У гэты дзень сяляне асабліва спадзяваліся на тое, што хутка пойдуць дажджы, таму што калі будзе суха, калоссе загіне і не будзе ураджаю. Але калі непагадзь прыйдзе да таго, як калоссе нальецца, яно будзе бедным і нават пустым.

Працягваецца русальны тыдзень, гэта значыць, што нягледзячы на спякоту, людзі не купаліся ў рэках і азёрах.

Непагадзь маглі прадказаць дым ад кастра, які сцеліцца нізка па зямлі, а таксама шум у лесе. Калі чуваць грымоты, дрэннае надвор'е будзе яшчэ доўга.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (70)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы