03:29 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Які сёння дзень: 22 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 22 чэрвеня 2019 года

CC0 / Pixabay/JamesDeMers
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (313)
30 0 0

Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 192 дні.

Якія падзеі адбыліся 22 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 чэрвеня

  • У 1941 годзе Нацысцкая Германія напала на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
  • У 1957 годзе Адкрыта першая экспазіцыя Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.
  • У 1999 годзе Фаніпалю нададзены статус горада.

Хто нарадзіўся 22 чэрвеня

  • 1907 год: Вольга Пракаповіч, беларуская мастачка.
  • 1913 год: Аляксандр Авечкін, беларускі рускамоўны пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі пісьменнік, філосаф і педагог Жан-Жак Русо, нямецкі пісьменнік Эрых Марыя Рэмарк, актрыса тэатра і кіно Наталля Варлей і амерыканскі пісьменнік Дэн Браўн.

22 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Кірыла Александрыйскага і вялебнага Кірыла, ігумена Белазерскага.

Гэты дзень лічыцца астранамічным пачаткам лета. Напярэдадні святкуецца Дзень летняга сонцастаяння, а наступны дзень называлі Сонцаваротам.

Сяляне пачыналі касіць траву і сушыць сена, дасявалі зерне. Калі ўжо паспелі суніцы, позна сеяць авёс.

Калі 22 чэрвеня гучна крычаць вароны – варта чакаць непагадзь. А вось мурашы ў лесе прадвяшчаюць сонечныя дні.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (313)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы