Які сёння дзень: 25 чэрвеня 2023 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 25 чэрвеня 2023 года
Які сёння дзень: 25 чэрвеня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 189 дзён.
Якія падзеі адбыліся 25 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 чэрвеня

У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Расіяй.

Хто нарадзіўся 25 чэрвеня

1905 год: Пятрусь Броўка, беларускі паэт.
1911 год: Феафіл Анісовіч, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Таксама сёння нарадзіліся іспанскі архітэктар Антоніа Гаўдзі і англійскі пісьменнік Джордж Оруэл.

25 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Пятра Афонскага.
Па народным календары, з гэтага дня сонца паварочвае на зіму і наступаюць самыя гарачыя дні лета. Раніцай гаспадыні стараліся прапалоць грады і ўсходы на полі. Пустазелле часам касілі, але калі града была невялікая – выдзіралі з коранем. Важна было глядзець, каб частка расліны не засталася ў зямлі – тады яна можа даць некалькі шкодных парасткаў.
Калі на Пятра сонечна, то і ў пору касьбы будзе добрае надвор'е, а калі ідзе дождж, трава будзе мокрая.
Стужка навiн
0