21:51 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Які сёння дзень: 27 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 27 чэрвеня 2019 года

© Sputnik / Виталий Тимкив
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (317)
2720

Гэты дзень з'яўляецца сто семдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 187 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень рыбалоўства. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 чэрвеня

  • У 1697 годзе абранне Аўгуста II Моцнага вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім.
  • У 1707 годзе расійскае войска ўзяло Быхаў у час Паўночнай вайны.
  • У 1944 годзе ў Мінску пачаўся Другі Усебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай.
  • У 1989 годзе ўстаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова.
  • У 2007 годзе рада горада Гайнаўка (Польшча) прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі
  • У 2014 годзе ў Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё Помніка Альгерду.

Хто нарадзіўся 27 чэрвеня

  • 1909 год: Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменнік.
  • 1925 год: Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі канструктар зброі Пауль Маўзер і расійская эстрадная спявачка Алсу.

27 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Елісея і святога Елісея Сумскага.

У гэты час дасявалі познюю грэчку, калі надвор'е было добрым і сухім. Калі ж дзень быў дажджлівы, такое надвор'е магло захоўвацца яшчэ тыдзень.

Дождж і непагадзь прыносіў паўночна-заходні вецер. Пра тое, што набліжаецца дождж, можна было казаць і заўважыўшы жаб далёка ад вады.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (317)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы