00:59 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Які сёння дзень: 29 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 29 чэрвеня 2019 года

CC0 / Pixabay / SturmjaegerTobi
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
3820

Гэты дзень з'яўляецца сто васьмідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 185 дзён.

Якія падзеі адбыліся 29 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 чэрвеня

  • У 1440 годзе вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім абраны Казімір Ягелончык.
  • У 1984 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю 1-я лінія Мінскага метрапалітэна.

Хто нарадзіўся 29 чэрвеня

  • 1896 год: Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст.
  • 1913 год: Часлаў Будзька, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік і лётчык Антуан дэ Сент-Экзюперы і польскі празаік, драматург, мастак-карыкатурыст Славамір Мрожак.

29 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць трох святых Ціханаў: свяціцеля Ціхана, Ціхана Мядынскага і вялебнага Ціхана Лухоўскага, які нарадзіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Святому ціхану маліліся пра суцішэнне зубнога болю і ацалення іншых хваробаў.

Імя Ціхан перакладаецца са старажытнагрэцаскага як "шчаслівы", але народная этымалогія, зразумела, асацыявала яго са словам "ціхі". У народзе казалі: "На Ціхана птушкі заціхаюць".

Гэта назіранне мае рацыю: птушкі і сапраўды меньш спяваюць, таму што занятыя птушанятамі. Працягваюць спяваць толькі зязюлі і салаўі.

Калі ў полі маўчаць конікі, хутка будзе дождж. Чым меньш кроплі дажджу, тым даўжэй ён будзе ісці.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (321)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы