03:19 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Які сёння дзень: 30 чэрвеня 2019 года

Які сёння дзень: 30 чэрвеня 2019 года

© Sputnik Максим Богданович
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (313)
7 0 0

Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 184 дні.

Сёння адзначаецца Дзень астэроіда. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 чэрвеня

  • У 1898 годзе Адбыўся пуск трамвая ў Віцебску.
  • У 1984 годзе быў адкрыты рэгулярны рух цягнікоў на першай лініі Мінскага метрапалітэна.

Хто нарадзіўся 30 чэрвеня

  • 1881 год: Павел Растаргуеў, беларускі мовазнаўца.
  • 1931 год: Рышард Ясінскі, беларускі кінарэжысёр-дакументаліст.
  • 1956 год: Лявон Юрэвіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, бібліёграф, грамадскі дзеяч.
  • 1963 год: Валерый Песін, беларускі мастак-нонканфарміст.

Таксама сёння нарадзіліся польскі паэті празаік Чэслаў Мілаш і амерыканскі баксёр-прафесіянал Майк Тайсан.

30 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць братоў-пакутнікаў Мануіла, Савела і Ісмаіла.

Па народных павер'ях, у гэты дзень здараюцца моцныя туманы, у якіх могуць блукаць прывіды і розная нечысць. Лічылася, што на Мануіла нельга нікому нічога пазычаць, а асабліва выносіць з хаты агонь.

У імі святога нашы продкі бачылі тоеснасць са словам "маніць", а таксама "падманваць", і лічылі, што нячысцікі ў гэты дзень асабліваімкнуцца ўвесці чалавека ў зман.

Добрае надвор'е прадвяшчала вясёлка, якая з'яўлялася ўвечары. Таксама калі ўначы была навальніца, наступны дзень абяцаў быць сонечным.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (313)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы