01:25 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Роза на выставке

Які сёння дзень: 4 ліпеня 2019 года

© Sputnik / Сергей Мальгавко
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (314)
9920

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў воднага транспарту. Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 180 дзён.

Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 ліпеня

  • У 1890 годзе адбылося перапахаванне Адама Міцкевіча ў Кракаве.
  • У 1944 годзе савецкія войскі вызвалілі Полацк.
  • У 2008 годзе быў здзейснены тэракт у Мінску падчас святкавання Дня незалежнасці, пацярпела 55 чалавек.

Хто нарадзіўся 4 ліпеня

  • 1903 год: Вольга Барысевіч, беларускі савецкі тэатральны рэжысёр.
  • 1904 год: Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі географ Джордж Эверэст і кітайскі пісьменнік Маа Дунь.

4 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іуліана, якога ў народзе называлі Юліанам або Ульянам.

Збіралі ліпавыя кветкі, каб потым рабіць з іх смачную і карысную гарбату. Ліпавы мёд таксама лічыўся не толькі ласункам, але і лекам.

Надвор'е 4 ліпеня магло быць пераменлівае. Калі раніцай ішоў дождж, а пасля было сонца, значыць, увечары вернецца непагадзь. А вось вясёлка, якая вядзе з усходу на захад, прадвяшчала добрае надвор'е.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (314)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы