03:45 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Споровские сенокосы

Які сёння дзень: 8 ліпеня 2019 года

© Sputnik / Сергей Лескеть /
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (313)
12610

Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 176 дзён.

Якія падзеі адбыліся 8 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 ліпеня

  • У 1993 годзе ў Мінску пачаўся I з'езд беларусаў свету.

Хто нарадзіўся 8 ліпеня

  • 1861 год: Магдалена Радзівіл, беларуская мецэнатка.
  • 1949 год: Уладзіслаў Завальнюк, каталіцкі святар, беларускі рэлігійны і культурны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі авіяканструктар Фердынанд фон Цэпелін і амерыканскі прадпрымальнік Джон Дэвісан Ракфелер.

8 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Пятра і Фяўроніі. Да іх звярталіся з малітвамі перад тым, як брацца шлюбам, і пра лад у сям'і.

У гэты дзень муж і жонка імкнуліся ўсё рабіць разам, таму што лічылася – гэта прынясе ўдачу і дапаможа ў будучыні пазбегнуць сварак у сям'і.

Калі 8 ліпеня спякота, верагодна, наступныя 40 дзён таксама будуць гарачымі. Калі мышы ядуць сена, дрэнная прыкмета: добрага сенакосу не будзе.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (313)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы