19:51 20 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
Які сёння дзень: 10 ліпеня 2019 года

Які сёння дзень: 10 ліпеня 2019 года

© Sputnik Сергей Лескеть
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
6510

Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 174 дні.

Якія падзеі адбыліся 10 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 ліпеня

  • У 1067 годзе на рацэ Ршы Яраславічы ўзялі ў палон Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў.
  • У 1917 годзе Першае беларускае таварыства драмы і камедыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Я. Купалы "Раскіданае гняздо".
  • У 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка быў абраны прэзідэнтам Беларусі.

Хто нарадзіўся 10 ліпеня

  • 1781 год: Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст.
  • 1900 год: Пётра Сергіевіч, беларускі мастак.
  • 1942 год: Пётр Клімук, беларускі касманаўт.
  • 1953 год: Васіль Сахарчук, беларускі паэт.
  • 1961 год: Міхаіл Цыбульскі, беларускі мастацтвазнавец.

Таксама сёння нарадзіліся дзеяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму Жан Кальвін, французскі мастак Каміль Пісаро, сербска-амерыканскі фізік Нікола Тэсла і французскі пісьменнік Марсель Пруст.

10 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Самсона Страннапрыімца.

У гэты дзень у вёсках звычайна займаліся нарыхтоўкай сена, каб паспець да працяглых дажджоў, якія пачнуцца зусім хутка. Па прыкметах, калі ў гэты дзень ужо ідзе дождж, да самай восені будзе дажджліва.

Асабліва злыя пчолы, наадварот, прадказвалі засуху.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы