20:02 12 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.34
Крапiва

Які сёння дзень: 11 ліпеня 2019 года

© Photo : pixabay.com
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
55 0 0

Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 173 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень народанасельніцтва Зямлі і Сусветны дзень шакаладу. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 ліпеня

  • У 1496 годзе горад Гродна атрымаў поўнае магдэбургскае права.
  • У 1918 годзе ў Маскве адкрыты Беларускі народны ўніверсітэт (існаваў да 12.8.1918).

Хто нарадзіўся 11 ліпеня

  • 1911 год: Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.
  • 1932 год: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, педагог, народны мастак Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі гісторык, паэт Яраслаў Гол і літоўскі драматург, перакладчык і паэт Пятрас Вайчунас.

11 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Паўла, урача, а таксама вялебных Сергія і Германа, Валаамскіх цудатворцаў.

Да заканчэння Пятрова паста збіралі крапіву і рабілі з яе ручнікі: лічылася, што яны дапамагаюць ад болю ў спіне. Крапіву трэба было рваць і плясці голымі рукамі. Крапіва лічылася не толькі лекавым сродкам, але і абярэгам ад нячысцікаў.

Калі 11 непеня не куе зязюля, зіма будзе ранняя. Вады ў рацэ і калодзежы стала больш – да непагадзі.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (323)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы