Які сёння дзень: 17 ліпеня 2023 года

© Sputnik / Альфрэд МікусЯкі сёння дзень: 17 ліпеня 2023 года
Які сёння дзень: 17 ліпеня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 17.07.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 167 дзён.
Якія падзеі адбыліся 17 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 ліпеня

У 1570 годзе ў Вільні заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум.
У 1918 годзе ў Маскве пачаўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі.
У 1924 годзе быў утвораны Светлагорскі раён.

Хто нарадзіўся 17 ліпеня

1959 год: Вольга Русілка, беларуская паэтэса, літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся рускі падарожнік і этнограф Мікалай Міклуха-Маклай і французская спявачка Эмілі Сімон.

17 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Марфы, маці вялебнага Сімяона Дзіўнагорца, а таксама іканапісца Андрэя Рублёва.
У гэты дзень сяляне спадзяваліся на дождж, таму што лічылася: ён паспрыяе калоссю, якое ужо даспявае. Гаспадыні гатавалі аўсяны кісель. Ён не толькі карысны для страўніка: народныя ўяўленні надзялялі яго магічнымі ўласцівасцямі. Напрыклад, калі дзяўчына хацела хутчэй абрацца шлюбам, ёй трэба было з'есці кісель і аблізаць міску з-пад яго.
Калі пры першых кроплях дажджу птушкі схаваліся, ён будзе ісці доўга. Гром добра чуваць – можа пайсці град. Жоўтае лісце на дрэвах прадвяшчае раннюю восень.
Стужка навiн
0