00:55 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Які сёння дзень: 21 ліпеня 2019 года

Які сёння дзень: 21 ліпеня 2019 года

© Sputnik Альфрэд Мікус
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
10 0 0

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 163 дні.

Якія падзеі адбыліся 21 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 ліпеня

  • У 1917 годзе ў Мінску пачаўся З'езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную Раду беларускіх арганізацый.
  • У 1918 годзе ў Маскве скончыўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі.

Хто нарадзіўся 21 ліпеня

  • 1860 год: Антон Каменскі, беларускі, польскі і французскі ілюстратар і графік.
  • 1891 год: Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі астраном Жан Пікар і амерыканскі пісьменнік Эрнест Хемінгуэй.

21 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Пракопія Кесарыйскага, а таксама святкуюць з'яўленне абраза Божай Маці ў Казані.

Па паданні, дзяўчыне Матроне ў сне з'явілася Багародзіца і паказала, дзе шукаць абраз. Матрона і яе маці пачалі капаць зямлю ў паказаным месцы і знайшлі святы абраз. На тым месцы Іван Жахлівы загадаў пабудаваць манастыр, у якім маці і дачка прынялі пострыг.

Працягваліся Зажынкі. Сенам, якое камілі ў гэты дзень, кармілі дамашніх жывёл, каб яны былі здаровымі. Таксама хадзілі ў лес збіраць чарніцы.

Калі пчолы 21 ліпеня злыя, гэта значыць, надвор'е будзе гарачае.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы