00:56 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Зажинки в Жоровке 2019

Які сёння дзень: 22 ліпеня 2019 года

© Sputnik Альфрэд Мікус
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
9210

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 162 дні.

Якія падзеі адбыліся 22 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 ліпеня

  • У 1918 годзе быў сфармаваны Урад БНР на чале з І. Серадой.

Хто нарадзіўся 22 ліпеня

  • 1919 год: Міхаіл Булахаў, беларускі мовазнавец.
  • 1932 год: Леанід Яўменаў, беларускі філосаф, пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі мастак Эдвард Хопер і французкая спявачка Мірэй Мацьё.

22 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць епіскапа Панкрація і святапакутніка Кірыла.

Настаў час збіраць агуркі. У некаторых мясцовасцях існавала павер'е: першы агурок трэба закапаць у зямлю так глыбока, каб ні чалавек, і звер не маглі раптам выкапаць яго – тады ураджай будзе добры. Першыя агуркі заўсёды давалі дзецям – лічылася, што пасля гэтага ўсе астатнія будуць смачныя і салодкія.

Пачыналі і варыць варэнне з чарніц. Збіраць ягаду трэба было, калі няма дажджу, і варыць у той жа дзень.

Калі ў лесе заўважалі шмат мурашнікаў – зіма будзе доўгая і халодная.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы