09:23 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Які сёння дзень: 23 ліпеня 2019 года

Які сёння дзень: 23 ліпеня 2019 года

© Sputnik Альфрэд Мікус
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
4920

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 162 дні.

Якія падзеі адбыліся 23 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 ліпеня

  • У 1792 годзе адбылася бітва пад Берасцем вялікалітоўскіх войскаў Рэчы Паспалітай з Расіяй.
  • У 1922 годзе ў кафедральным праваслаўным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію.
  • У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны са Славеніяй.

Хто нарадзіўся 23 ліпеня

  • 1964 год: Ігар Сідарук, беларускі празаік, драматург.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Харысан Форд і брытанскі акцёр Дэніэл Рэдкліф

23 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Антонія Пячэрскага.

У народзе святога называлі Антоній Расачнік. У гэты дзень хадзілі да азёр і вадаёмаў назіраць за раскай. Па ёй прадказвалі надвор'е на бліжэйшыя дні. Калі раскі шмат, надвор'е будзе добрым, а год – ураджайным. Калі ж расліны няшмат, меркавалі, што і ўраджаю не будзе.

Добрае надвор'е таксама можна было чакаць, калі ноччу прайшла навальніца. А вось смоўжы, якія палезлі на дрэвы, прадвяшчалі ліўні. Увогулі, з гэтага часу надвор'е пачынае псавацца.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы