07:31 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Які сёння дзень: 24 ліпеня 2019 года

Які сёння дзень: 24 ліпеня 2019 года

CC0 / Pixabay / JamesDeMers
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
139 0 0

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 161 дзень.

Якія падзеі адбыліся 24 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 ліпеня

  • У 1618 годзе ў мястэчку Еўе (цяпер Віевіс, Літва) выдадзены першы "Буквар мовы славенскай…".
  • У 1913 годзе Янка Купала завяршыў фальклорна-рамантычную паэму "Яна і я".

Хто нарадзіўся 24 ліпеня

  • 1820 год: Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф.
  • 1896 год: Аляксандр Орса, беларускі педагог, грамадскі і культурны дзеяч.
  • 1911 год: Анатоль Астрэйка, беларускі паэт, аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень.
  • 1929 год: Уладзіслаў Нядзведскі, беларускі пісьменнік.
  • 1934 год: Генадзь Гарбук, беларускі акцёр тэатра і кіно.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Аляксандр Дзюма і чэшскі мастак Альфонс Муха.

24 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Яфіміі і княгіні Кіеўскай Вольгі, якая першая прыняла хрысціянства яшчэ да хрышчэння Русі.

У народным календары дзень называлі Вольга-сенагнойка. Сяляне маліліся святым, каб яны паслалі добрае надворе і ў вёсцы паспелі скончыць нарыхтоўку сена. Гэты дзень лічыўся добрым для паляўнічага промыслу.

Калі ў ноч на 25 ліпеня была навальніца, наступны дзень будзе добры для рыбакоў. Убачыць павука пасярэдзіне павуціны – да дажджу.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы