00:25 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Які сёння дзень: 31 ліпеня 2019 года

Які сёння дзень: 31 ліпеня 2019 года

© Sputnik Людмила Янковская
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
7220

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дванаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 153 дні.

Якія падзеі адбыліся 31 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 31 ліпеня

  • У 1649 годзе адбылася бітва пад Лоевам, казацкія войскі разбітыя арміяй ВКЛ.
  • У 1920 годзе Літоўска-Беларуская ССР спыніла існаванне, адбылося Другое абвяшчэнне ССРБ.

Хто нарадзіўся 31 ліпеня

  • 1640 год: Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
  • 1817 год: Ігнат Храпавіцкі, беларускі паэт і фалькларыст.
  • 1898 год: Сендэр Палеес, беларускі мастацтвазнаўца, гісторык і публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі кінаакцёр Луі дэ Фюнес і англійская пісьменніца Джаан Роўлінг.

31 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Емільяна Дарастольскага.

У гэты дзень гаспадыні звычайна займаліся нарыхтоўкамі, пакуль мужчыны сканчалі працы на полі. Яны гатавалі разнастайныя варэнні: не толькі з садавіны, але і з гародніны.

Увечары тапілі баню. Каб засцерагчыся ад нячысцікаў, якія, па павер'і жылі там, карысталіся травамі – напрыклад, крапівай, якая на погляд нашых продкаў выдатна абараняла ад зла. Таксама перад тым, як зайсці ў баню, кідалі туды маленькі каменчык і прымаўлялі: "Чорту ў лоб!"  

Калі 31 ліпеня цёпла, можна чакаць прыгожую залатую восень. Калі ж пахмурна і дажджліва, такое ж надвор'е будзе і ў верасні.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы