https://bel.sputnik.by/20240815/kakoj-segodnya-den-15-zhniunya-1037087764.html
Які сёння дзень: 15 жніўня 2024 года
Які сёння дзень: 15 жніўня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць восьмым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 138 дзён. 15.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-15T05:52+0300
2024-08-15T05:52+0300
2024-08-15T05:52+0300
падзеі і даты
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/06/1063327143_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_a2e60ebe4c290a81159dc9e1a6c1f0d7.jpg
А вы ведалі, што сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень археолага? Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 15 жніўняХто нарадзіўся 15 жніўняТаксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі імператар Напалеон Банапарт, шатландскі пісьменнік Вальтэр Скот і амерыканскі акцёр Бен Афлек.15 жніўня ў народным календарыУ гэты дзень праваслаўныя шануюць памяць вялебнага Васіля Спаса-Кубенскага, якога ў народзе клічуць Базыль. Кажуць: "Базыль авечкам воўну дае". Авец у Беларусі пачыналі стрыгчы ўвосень. Авечая воўна, як і лён, была асноўнай сыравінай для ткацтва.Успамінаюць і святога першапакутніка Стэфана (Сцяпана). Па 15 жніўня вызначалі, якім будзе надвор'е напачатку восені: "Які Сцяпан, такі верасень". Святы Сцяпан вядомы як заступнік коней, таму ў гэты дзень касілі атаву і нарыхтоўвалі сена. Да каня-кармільца сяляне заўсёды ставіліся з вялікай павагай, а ў гэты дзень асабліва: трэба было напаіць яго "праз срэбра", гэта значыць паклаўшы нешта срэбнае ў ваду. Звычайна гэта была дробная манетка, якую потым хавалі ў стайні. Такім чынам каня аберагалі ад сурокаў і хвароб.Каталікі 15 жніўня святкуюць Унебаўзяцце (Успенне) Божай Маці – Прачыстую. Існуе прымаўка: "Прыйшла Прачыста – стала поле чыста", гэта значыць, працы ў полі па ўборцы ўраджаю да гэтага часу ўжо набліжаліся да завяршэння. Таксама Божую Маці называлі Зёльнай і ішлі ў гэты дзень у храм асвячаць сабраную садавіну, збожжа, а таксама лекавыя травы і кветкі.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/06/1063327143_100:0:1700:1200_1920x0_80_0_0_0b999fe4a63ce729d0205d1ec2424aa9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
Які сёння дзень: 15 жніўня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць восьмым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 138 дзён.
А вы ведалі, што сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень археолага? Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 15 жніўня
У 1390 годзе Бярэсце атрымала магдэбургскае права.
У 1483 годзе адбылося святочнае адкрыццё Сіксцінскай капэлы.
У 1945 годзе Японія пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі і аб'яўлення Савецкім саюзам вайны аб'явіла капітуляцыю.
1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст.
1927 год: Аляксандр Крывіцкі, беларускі мовазнавец.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі імператар Напалеон Банапарт, шатландскі пісьменнік Вальтэр Скот і амерыканскі акцёр Бен Афлек.
15 жніўня ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя шануюць памяць вялебнага Васіля Спаса-Кубенскага, якога ў народзе клічуць Базыль. Кажуць: "Базыль авечкам воўну дае". Авец у Беларусі пачыналі стрыгчы ўвосень. Авечая воўна, як і лён, была асноўнай сыравінай для ткацтва.
Успамінаюць і святога першапакутніка Стэфана (Сцяпана). Па 15 жніўня вызначалі, якім будзе надвор'е напачатку восені: "Які Сцяпан, такі верасень". Святы Сцяпан вядомы як заступнік коней, таму ў гэты дзень касілі атаву і нарыхтоўвалі сена. Да каня-кармільца сяляне заўсёды ставіліся з вялікай павагай, а ў гэты дзень асабліва: трэба было напаіць яго "праз срэбра", гэта значыць паклаўшы нешта срэбнае ў ваду. Звычайна гэта была дробная манетка, якую потым хавалі ў стайні. Такім чынам каня аберагалі ад сурокаў і хвароб.
Каталікі 15 жніўня святкуюць Унебаўзяцце (Успенне) Божай Маці – Прачыстую. Існуе прымаўка: "Прыйшла Прачыста – стала поле чыста", гэта значыць, працы ў полі па ўборцы ўраджаю да гэтага часу ўжо набліжаліся да завяршэння. Таксама Божую Маці называлі Зёльнай і ішлі ў гэты дзень у храм асвячаць сабраную садавіну, збожжа, а таксама лекавыя травы і кветкі.