18:14 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Глушанскі хутарок-2018

Які сёння дзень: 25 жніўня 2019 года

© Sputnik Альфрэд Мікус
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
52 0 0

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць сёмым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 128 дзён.

А вы ведалі, што 409 гадоў таму Галілеа Галілей збудаваў першы тэлескоп? Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 жніўня

  • У 325 годзе Нікейскі сабор устанавіў правілы вылічэння Пасхі ў хрысціян. 
  • У 1804 годзе ў Свіслачы была адкрытая 6-клясавая гімназія, адным з вучняў якой з'яўляўся Кастусь Каліноўскі.
  • У 1919 годзе выйшаў першы нумар газэты "Звон" пад рэдакцыяй Янкі Купалы.
  • У 1991 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі была нададзена сіла канстытуцыйнага закону. Прыпынена дзейнасць КПБ.

Хто нарадзіўся 25 жніўня

  • 1926 год: Васіль Праскураў, беларускі пісьменнік.
  • 1932 год: Пятрусь Макаль, беларускі пісьменнік і паэт.
  • 1938 год: Генадзь Грак, беларускі мастак-графік.
  • 1949 год: Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтэса.
  • 1953 год: Уладзімір Арлоў, беларускі пісьменнік.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі кінарэжысёр і сцэнарыст Цім Бёртан і нямецкая топ-мадэль Клаўдзія Шыфер.

25 жніўня ў народным календары

Сёння ў праваслаўным календары ўшаноўваюць памяць святога Фоція. У гэты дзень прынято было рамантаваць павеці, гарышчы і ўвогуле прыбірацца ў доме. Нашы продкі лічылі, што калі не прыбраць барану і саху, якія трымалі на павеці, там "чорт ногу зломіць" і вельмі з-за гэтага раззлуецца.

Лічылася, што на Фоція дрэвы пачынаюць раняць лісце.

25 жніўня назіралі за надвор'ем: калі ў гэты дзень ясна, у лесе будзе многа грыбоў, асабліва баравікоў. Затое калі пойдзе дождж, бабіна лета працягнецца доўга. Іней на зямлі сведчыў аб тым, што варта чакаць багатага ўраджаю.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь

Галоўныя тэмы