Які сёння дзень: 10 верасня 2023 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 10 верасня 2023 года
Які сёння дзень: 10 верасня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 10.09.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 112 дзён.
А вы ведалі, што сёння адзначаецца Сусветны дзень прадухілення самагубстваў? Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 верасня

У 1607 годзе Ілжэдзмітрый II пачаў паход на Маскву.
У 1990 годзе Папа рымскі Ян Павел II асвяціў храм Нотр-Дам-дэ-ла-Пэ — самую вялікую царкву ў свеце.

Хто нарадзіўся 10 верасня

1893 год: Аляксандр Ляўданскі, беларускі гісторык і археолаг.
1923 год: Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец.
1929 год: Яўген Глебаў, беларускі кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся брытанскі акцёр Колін Фёрт і брытанскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар Гай Рычы.

10 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святых Ганну і Савву. У гэты дзень звычайна ўжо дасявалі апошнія азімыя. Трэба было таксама вывезці снапы з поля, каб уберагчы сена ад восеньскіх дажджоў, што ішлі ў гэты час амаль кожны дзень.
Назіралі за птушкамі: калі гусі яшчэ не паляцелі ў вырай, зіма будзе позняй. Па надвор'і ў гэты дзень прадказвалі, якім будзе канец верасня: калі суха і цёпла, вялікіх дажджоў чакаць было не варта.
Стужка навiн
0