https://bel.sputnik.by/20230923/kakoj-segodnya-den-23-verasnya-1037742561.html
Які сёння дзень: 23 верасня 2023 года
Які сёння дзень: 23 верасня 2023 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 99 дзён. 23.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-23T05:33+0300
2023-09-23T05:33+0300
2023-09-23T05:33+0300
падзеі і даты
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
народны каляндар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/05/1057696391_0:84:1600:984_1920x0_80_0_0_759136facdbd375b82cbd6649e88c0cd.jpg
Якія падзеі адбыліся 23 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 23 верасняХто нарадзіўся 23 верасняТаксама сёння нарадзіўся рымскі імператар Актавіян і аўстрыйская кінаактрыса Ромі Шнайдэр.23 верасня ў народным календарыСёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць епіскапаў Пятра і Паўла, якія жылі ў Нікеі ў ІХ веке і пакутвалі за хрысціянскую веру.У народзе Пятра і Паўла называлі Рабіннікі. Надыйшла пара нарыхтоўваць рабіну – збіралі ягады асцярожна, веткі не ламалі, колькі ягад пакідалі на дрэве для птушак.Ягады рабіны здаўна лічыліся ў народзе абярэгам. З іх рабілі пацеркі, веткамі ўпрыгожвалі хату, саджалі рабіну на падворку. На рабіну "адсылалі" хваробы і праклёны, таму лічылася, што той, хто зламае гэта дрэва, возьме ўсе іх на сябе.Рабіна таксама валодае лекавымі ўласцівасцямі. Нягледзячы на горкі смак, ягады рабіны шырока ўжываліся – з іх рабілі адвары і віно, варылі варэнне.Таксама сёння — дзень восеньскага раўнадзенства. Пасля гэтага дня ноч паступова становіцца даўжэй за дзень. У гэты дзень маладая гаспадыня, як правіла, частавала радню смачнымі пірагамі: лічылася, што гэта забяспечыць дабрабыт на ўвесь год.Па сённяшнім дні продкі меркавалі цалкам аб усім восеньскім надвор'і. Так, добры ўраджай рабіны, а таксама птушкі, якія ў гэты дзень адляталі ў вырай, сведчылі аб суровай зіме. А калі было цёпла і суха, то і восень таксама была лагодная.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/05/1057696391_89:0:1512:1067_1920x0_80_0_0_95342176740c6eecb012e56e40b4f11a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, народны каляндар
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, народны каляндар
Які сёння дзень: 23 верасня 2023 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 99 дзён.
Якія падзеі адбыліся 23 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 23 верасня
У 1771 годзе расійскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхаіла-Клеафаса Агінскага ў бітве пры Сталовічах.
У 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі.
У 1916 годзе ў Вільні скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы.
Хто нарадзіўся 23 верасня
1910 год: Юльян Сергіевіч, беларускі паэт і настаўнік.
1918 год: Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.
1924 год: Артур Вольскі, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіўся рымскі імператар Актавіян і аўстрыйская кінаактрыса Ромі Шнайдэр.
23 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць епіскапаў Пятра і Паўла, якія жылі ў Нікеі ў ІХ веке і пакутвалі за хрысціянскую веру.
У народзе Пятра і Паўла называлі Рабіннікі. Надыйшла пара нарыхтоўваць рабіну – збіралі ягады асцярожна, веткі не ламалі, колькі ягад пакідалі на дрэве для птушак.
Ягады рабіны здаўна лічыліся ў народзе абярэгам. З іх рабілі пацеркі, веткамі ўпрыгожвалі хату, саджалі рабіну на падворку. На рабіну "адсылалі" хваробы і праклёны, таму лічылася, што той, хто зламае гэта дрэва, возьме ўсе іх на сябе.
Рабіна таксама валодае лекавымі ўласцівасцямі. Нягледзячы на горкі смак, ягады рабіны шырока ўжываліся – з іх рабілі адвары і віно, варылі варэнне.
Таксама сёння — дзень восеньскага раўнадзенства. Пасля гэтага дня ноч паступова становіцца даўжэй за дзень. У гэты дзень маладая гаспадыня, як правіла, частавала радню смачнымі пірагамі: лічылася, што гэта забяспечыць дабрабыт на ўвесь год.
Па сённяшнім дні продкі меркавалі цалкам аб усім восеньскім надвор'і. Так, добры ўраджай рабіны, а таксама птушкі, якія ў гэты дзень адляталі ў вырай, сведчылі аб суровай зіме. А калі было цёпла і суха, то і восень таксама была лагодная.