01:32 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Школьнікі з кветкамі

З Днём настаўніка! Як павіншаваць па-беларуску

© Sputnik / Виктор Толочко
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
405940

Арыгінальныя віншаванні для любімых настаўнікаў на беларускай мове глядзіце ў падборцы на Sputnik Беларусь.

Дзень настаўніка адзначаецца ў Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка. Звычайна вучні віншуюць любімых настаўнікаў напярэдадні, у пятніцу. Яны ладзяць канцэрты, робяць маляўнічыя сценгазеты, прыносяць кветкі і ласункі. Прафесійнае свята — добрая нагода сказаць словы ўдзячнасці, а каб быць асабліва арыгінальным, можна зрабіць гэта па-беларуску, напрыклад:

Даражэнькая Марыя Іванаўна! Вы, як другая маці, вядзяце нас у дарослае жыццё, даяце нам веды, якія дапамогуць нам збудаваць добрую будучыню для сябе і ўсёй краіны. Шчыры дзякуй вам за разуменне, цярпенне, мудрасць. Жадаем вам здароў'я, дабрабыту, старанных і таленавітых вучняў.

Калі настаўнік мужчына, можна сказаць яму такія словы:

Паважаны Сямён Пятровіч! Для нас, вучняў, вы з'яўляецеся ўзорам для пераймання. Вашы мудрыя парады і заўвагі выхоўваюць у нас сапраўдных людзей і грамадзян Беларусі. У ваша прафесійнае свята жадаем вам поспехаў у вашым нялёгкай справе, павагі калег і вучняў. Мы вельмі ўдзячныя вам за тое, чо вы ў нас ёсць.

Акрамя таго, можна вывучыць на памяць і прачытаць любімаму настаўніку верш на беларускай мове. Sputnik сабраў для вас мудрыя цытаты, пяшчотныя рыфмаваныя радкі і іншыя віншаванні з Днём настаўніка па-беларуску.

Чытайце таксама:

По теме

Зямля мая, ты – кніга непрачытана: вершы пра Беларусь
Лета, бывай! Топ-10 вершаў пра восень
Трэба многа ўсім вучыцца: вершы пра школу
Бацька, маці і родная мова: 5 лепшых вершаў пра сям'ю
Тэги:
вершы на беларускай мове, Віншаванні, Дзень настаўніка

Галоўныя тэмы