https://bel.sputnik.by/20231028/Yak-snnya-dzen-28-kastrychnka-1038341527.html
Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2023 года
Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2023 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца трыста першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 64 дні. 28.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-28T05:57+0300
2023-10-28T05:57+0300
2023-10-28T05:57+0300
падзеі і даты
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104305/28/1043052813_0:84:1601:984_1920x0_80_0_0_adaa7369abec3722c32158a1e4776a3c.jpg
Якія падзеі адбыліся 28 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 28 кастрычнікаХто нарадзіўся 28 кастрычнікаТаксама сёння нарадзіліся заснавальнік камп’ютарнай кампаніі Microsoft Біл Гейтс і амерыканская актрыса Джулія Робертс.28 кастрычніка ў народным календарыСёння ў праваслаўных Дзмітрыеўская бацькоўская субота. Кожны год гэты дзень памінання продкаў выпадае на розную дату, але заўсёды адзначаецца ў суботу перад днём памяці велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага (па новым стылі 8 лістапада). У выпадку супадзення суботы са святочным днём, напрыклад, з днём памяці Казанскай іконы Божай Маці, як сёлета, памінанне памерлых перанеслася на папярэднюю суботу, гэта значыць 28 кастрычніка.Таксама ў гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялебнага Яўхіма.Жанчыны працягвалі займацца сваімі працамі: мяць і церабіць лён, а таксама каноплі, з якіх потым атрымліваліся добрыя вяроўкі.Калі снег яшчэ не выпаў, чакалі яго і ўзгадвалі: вясна прыйдзе ў той дзень, калі ў кастрычніку выпадзе снег. Калі ў гэты дзень заўважалі насякомых, гэта значыла, што зіма будзе цёплай.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104305/28/1043052813_88:0:1511:1067_1920x0_80_0_0_c62646964c58e21aa54fcb6a511613f0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2023 года
Гэты дзень з'яўляецца трыста першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 64 дні.
Якія падзеі адбыліся 28 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 28 кастрычніка
У 1523 годзе ў Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
У 1925 годзе была створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.
У 1939 годзе ў Беластоку пачаўся Сход народа Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР.
У 1945 годзе ў Мінску быў закладзены парк Перамогі.
У 1999 годзе была заснавана Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з мэтай сістэматычнага збору і вывучэння архіўных дакументаў.
Хто нарадзіўся 28 кастрычніка
1884 год: Фларыян Ждановіч, тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў прафесійнага беларускага тэатра.
1904 год: Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.
1922 год: Міхась Даніленка, беларускі пісьменнік
Таксама сёння нарадзіліся заснавальнік камп’ютарнай кампаніі Microsoft Біл Гейтс і амерыканская актрыса Джулія Робертс.
28 кастрычніка ў народным календары
Сёння ў праваслаўных Дзмітрыеўская бацькоўская субота. Кожны год гэты дзень памінання продкаў выпадае на розную дату, але заўсёды адзначаецца ў суботу перад днём памяці велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага (па новым стылі 8 лістапада). У выпадку супадзення суботы са святочным днём, напрыклад, з днём памяці Казанскай іконы Божай Маці, як сёлета, памінанне памерлых перанеслася на папярэднюю суботу, гэта значыць 28 кастрычніка.
Таксама ў гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялебнага Яўхіма.
Жанчыны працягвалі займацца сваімі працамі: мяць і церабіць лён, а таксама каноплі, з якіх потым атрымліваліся добрыя вяроўкі.
Калі снег яшчэ не выпаў, чакалі яго і ўзгадвалі: вясна прыйдзе ў той дзень, калі ў кастрычніку выпадзе снег. Калі ў гэты дзень заўважалі насякомых, гэта значыла, што зіма будзе цёплай.