Які сёння дзень: 4 лістапада 2023 года

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 4 лістапада 2023 года
Які сёння дзень: 4 лістапада 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 04.11.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца трыста восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 57 дзён.
У гэты дзень адзначаецца свята абраза Казанскай Божай Маці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 лістапада

У 1501 годзе аб’яднанае маскоўскае і северскае войска разграміла войска ВКЛ у бітве пад Мсціславам.
У 1612 годзе народнае апалчэнне на чале з Кузьмой Мініным і Дзмітрыем Пажарскім дабілася поспеху ў барацьбе з польскімі інтэрвентамі ў Маскве. У гонар гэтага, пачынаючы з 2005 года, у Расіі ўстаноўлена свята – Дзень народнага адзінства.
У 1794 годзе расійскія войскі, якімі камандаваў Аляксандр Сувораў, узялі штурмам прадмесце Варшавы.

Хто нарадзіўся 4 лістапада

1887 год: Дзмітрый Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч.
1906 год: Аляксандра Мікалаева, савецкая беларуская балерына.
Таксама сёння нарадзіліся галандскі мастак Герыт ван Хонтхорст і партугальскі футбаліст Луіш Фігу.

4 лістапада ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Казанскага абраза Божай маці. У 1579 годзе ў Казані здарыўся вялікі пажар, які знішчыў частку горада. Пасля яго дзевяцігадовай дзяўчынцы Матроне ў сне з'явілася Багародзіца і загадала ісці ў спалены горад і адшукаць там абраз. На тым месцы, дзе была знойдзена ікона, пасля пабудавалі манастыр.
У гэты дзень мужчыны вярталіся з заробкаў. У народзе казалі: "Патрывай, парабак, і ў цябе Казанская будзе". Жанчыны гатавалі смачныя стравы і накрывалі сталы. Казанская Божая Маці лічылася таксама і жаночай заступніцай. Ёй маліліся аб ладзе у сям'і і дабрабыце.
Калі на Казанскую не ішоў дождж, гэта было дрэнна: лічылі, ураджаю ў наступным годзе не будзе. А калі дождж ішоў, гэта казала аб тым, што непагадзь будзе яшчэ доўга. Калі ж было ясна, варта чакаць пахаладанне.
Стужка навiн
0