Які сёння дзень: 25 лістапада 2023 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯкі сёння дзень: 25 лістапада 2023 года
Які сёння дзень: 25 лістапада 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 25.11.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 36 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 лістапада

У 1795 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад прастола Рэчы Паспалітай на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ. Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаванне.

Хто нарадзіўся 25 лістапада

1908 год: Анатоль Волкаў, беларускі мастак-графік і жывапісец.
1911 год: Яўген Ціхановіч, беларускі мастак і мемуарыст.
1925 год: Анатоль Дзям'янаў, беларускі скульптар.
1936 год: Іван Крэнь, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся іспанскі пісьменнік Лопэ дэ Вэга, нямецкі канструктар аўтамабіляў Карл Бенц і савецкая кінаактрыса Нона Мардзюкова.

25 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць александрыйскага патрыярха Іаана (Івана) Міласцівага. Яму маліліся пра здароўе і шчаслівую долю маленькіх дзяцей.
Пасля 25 лістапада ўжо не гулялі вяселляў, таму дзяўчынам, да якіх не прыйшлі сваты, прыходзілася чакаць да вясны.
На Івана вызначалі, якім будзе снежань. Калі ў гэты дзень ішоў дождж, значыць, да Новага года будзе цёпла. Калі 25 лістапада выпаў снег, ён праляжыць да позняй вясны.
Стужка навiн
0