17:00 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
23930

Гэты дзень з'яўляецца пятнаццатым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года застаўся 351 дзень.

Якія падзеі адбыліся 15 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 студзеня

  • У 1919 годзе Марк Шагал заснаваў Віцебскае народнае мастацкае вучылішча.
  • У 1926 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар беларускага ілюстраванага сатырычнага часопіса "Маланка".
  • У 1926 годзе польскімі ўладамі была забаронена Беларуская сялянска-работніцкая грамада.
  • У 1976 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Вілейска-Мінская водная сістэма.
  • У 1991 годзе ў Мінску быў заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй.
  • У 1994 годзе Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візітам.
  • У 2001 годзе Джымі Вэйлз і Лары Сэнгер стварылі Вікіпедыю.

Хто нарадзіўся 15 студзеня

  • 1742 год: Францішак Нарвайш, прафесар вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце.
  • 1908 год: Заір Азгур, беларускі скульптар.
  • 1936 год: Янка Сіпакоў, беларускі пісьменнік, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі матэматык, першая ў свеце жанчына-прафесар Соф'я Кавалеўская і лідар барацьбы за грамадзянскія правы чарнаскурых амерыканцаў Марцін Лютэр Кінг.

15 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўная царква шануе памяць свяціцеля Сільвестра, які, па паданні, змог звярнуць ў хрысціянства імператара Канстанціна.

На Сільвестра вяскоўцы асабліва даглядалі куратнікі. Каб куры добра несліся, у куратніке вешалі каменьчык з дзюркай пасярэдзіне. Па дамашняй птушке таксама вызначалі надвор'е. Калі пеўні рана запелі – будзе адліга. Куры рана заснулі – наадварот, будзе мароз.

Жанчыны ў гэты дзень варажылі на цыбулі. 12 цыбулін пасыпалі соллю і пакідалі на ноч на стале. Колькі намокла да раніцы, столькі будзе і дажджлівых месяцаў.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы