Які сёння дзень: 24 студзеня 2024 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 24 студзеня 2024 года
Які сёння дзень: 24 студзеня 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 342 дні.
Якія падзеі адбыліся 24 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 студзеня

У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з В'етнамам і Манголіяй.
У 1999 годзе філіял МАЗа выпусціў першы аўтобус для міжнародных перавозак.

Хто нарадзіўся 24 студзеня

1885 год: Юрый Тарыч, беларускі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, заснавальнік беларускага кіно.
1931 год: Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры.
Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург і публіцыст Бамаршэ, нямецкі літаратар, кампазітар, мастак Эрнст Тэадор Амадэй Гофман і рускі мастак Васіль Сурыкаў.

24 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебных Феадосія Вялікага і Феадосія Антыахійскага. У народзе гэты дзень называлі Феадосій-вясняк. Звычайна з гэтага дня прыходзіла невялікае пацяпленне. Калі ж на Феадосія быў мароз, гэта лічылася дрэнным для пасеваў.
У той жа час адліга прадвяшчала раннюю і працяглую вясну, што таксама было не вельмі добра для збожжа.
Калі ў гэты дзень быў туман, вясной чакалі паводку. Калі раніцай ішоў снег, гэта прадвяшчала хуткае пахаладанне.
Стужка навiн
0