17:56 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
12920

Гэты дзень з'яўляецца дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 340 дзён.

Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 студзеня

  • У 1564 годзе ў ходзе Лівонскай вайны адбылася бітва на Уле.
  • У 1617 годзе Менскі кашталян Пётр Тышкевіч пацвердзіў права мусульман на мячэць, пабудаваную ў Татарскай слабадзе.
  • У 1927 годзе быў заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (з 1969 — БелНДІ земляробства і кармоў).
  • У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб мовах". Адбылося абвяшчэнне беларускай мовы дзяржаўнай.

Хто нарадзіўся 26 студзеня

  • 1900 год: Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.
  • 1947 год: Святлана Арцёмаўна Акружная, беларуская актрыса

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі антраполаг Эдвард Сэйпір і амерыканскі акцёр Пол Ньюман.

26 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Ярміла, якога ў народзе часам называюць Ярома, а таксама пакутніка Стратоніка.

У гэты дзень асаблівую павагу выказвалі маленькім дамашнім жывёлам, сабакам і катам. Ім прыпісваліся магічныя свойствы: мажлівасць прадказваць надвор'е і бедствы. Каб хутчэй акрыяць, хворы ў гэты дзень садзіўся на тое месца, на якім паляжаў кот.

Калі каты 26 студзеня лажацца на спіну, пацяплее, калі хаваюць пыску – наадварот, пахаладае. Точаць кіпцюры аб падлогу – будзе завея, аб сцяну – пахмурнае надвор'е. Адлігу прадвяшчае котка, якая сядзіць на акне.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы