Якія падзеі адбыліся 5 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 5 лютага
- У 1940 годзе пачалася дэпартацыя некаторых катэгорый насельніцтва з Заходняй Беларусі ва ўнутраныя раёны СССР.
- У 1992 годзе былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Аўстрыя
Хто нарадзіўся 5 лютага
- 1923 год: Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі.
- 1930 год: Расціслаў Янкоўскі, беларускі акцёр.
- 1964 год: Уладзімір Ляхоўскі, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Уільям Бероуз і партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду.
5 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Клімента і пакутніка Агафангела.
Гаспадыні ў гэты дзень пяклі пірагі з курыцай, якія сімвалізавалі ўрадлівасць і сямейнае шчасце. Кожны член сям'і з'ядаў па кавалачку, а рэшткамі кармілі дамашніх жывёл.
Калі ў гэты дзень было шмат снега, гэта значыць, будзе шмат хлеба. Калі заўважылі вавёрку на дрэве – будзе адліга. Яркае сонейка прадвяшчае раннюю вясну.