Якія падзеі адбыліся 7 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 7 лютага
- У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Лаосам.
Хто нарадзіўся 7 лютага
- 1546 год: Фёдар Еўлашоўскі, беларускі палітык і пісьменнік-мемуарыст.
- 1881 год: Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліёграф, адзін з аўтараў "Нашай Нівы".
- 1901 год: Вера Пола, народная артыстка Беларусі.
- 1926 год: Анатоль Фядосік, беларускі фалькларыст.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі гуманіст Томас Мор і брытанскі пісьменнік Чарльз Дыкенс.
7 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Грыгорыя Багаслова.
У гэты дзень нашы продкі дзякавалі адзін аднаму за добрыя ўчынкі, таксама імкнуліся зрабіць нешта добрае самі. Прычым хваліцца ўласнымі справамі было неветліва, лічылася, што Бог і так бачыць добрыя ўчынкі.
Калі 7 лютага ідзе моцны снег, наступная восень будзе ранняя. Па надвор'ю ў другой палове дня можна меркаваць пра другую палову зімы.