13:31 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
26420

Гэты дзень з'яўляецца сорак шостым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 320 дзён.

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Стрэчанне. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 лютага

  • У 1386 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Свідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў.
  • У 1563 годзе пачалася аблога Полацка маскоўскімі войскамі падчас Лівонскай вайны.
  • У 1916 годзе ў Вільні пачалося выданне газеты "Гоман".

Хто нарадзіўся 15 лютага

  • 1904 год: Ларыса Александроўская, беларуская оперная спявачка.
  • 1912 год: Навум Перкін, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік.
  • 1932 год: Мікалай Якавенка, беларускі скульптар.
  • 1959 год: Пятро Васючэнка, беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік, драматург.

Таксама сёння нарадзіліся астраном і фізік Галілеа Галілей і брытанская актрыса Шарлота Рэмплінг.

15 лютага ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква адзначае адзін з двунадзесятых святаў - Стрэчанне Гасподняе. Свята ўстаноўлена ў гонар таго, як на 40-вы дзень пасля нараджэння Збаўцы Марыя і Іосіф прыйшлі з ім у Іерусалімскі храм. Стрэчаннем гэта свята называюць таму, што тады Ісус упершыню сустрэўся са сваім народам.

У народзе гэты дзень лічылі пераходам да вясны. Казалі: "На Стрэчанне зіма з вясной сустрэліся". У хатах пеклі печыва ў выглядзе птушак, якія сімвалізавалі адступленне халадоў, і клікалі сонейка.

У гэты дзень у царкве свяцілі свечкі, якія называлі грамніцамі. Людзі верылі, што калі запаліць такую свечку падчас навальніцы, Маці Божая выратуе ад маланкі.

Па надвор'ю на Стрэчанне даведваліся, якая будзе вясна. Адліга прадвяшчала ранні яе надыход.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы