07:02 05 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (322)
15510

Гэты дзень з'яўляецца сорак дзявятым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 317 дзён.

Якія падзеі адбыліся 18 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 лютага

  • У 1370 годзе адбылася бітва пад Рудавай паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і ВКЛ.
  • У 1386 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся з Ядвігай, спадкаемцай польскага стальца.
  • У 1537 годзе ў Маскве падпісаны мірны дагавор, які скончыў вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім.

Хто нарадзіўся 18 лютага

  • 1893 год: Максім Гарэцкі, беларускі пісьменнік і навуковец.
  • 1912 год: Клім Грыневіч, беларускі паэт.
  • 1922 год: Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, педагог.
  • 1946 год: Надзея Артымовіч, беларуская паэтэса.
  • 1948 год: Міхась Мірановіч, беларускі паэт-гумарыст.
  • 1957 год: Віктар Пятровіч Пічукоў, беларускі гісторык.
  • 1963 год: Міхаіл Тумеля, беларускі рэжысёр, аніматар, мастак і сцэнарыст.

Таксама сёння нарадзіліся японскі мастак-авангардыст Ёка Она і амерыканскі акцёр Джон Траволта.

18 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Агаф'і. У народзе яе лічаць заступніцай дамашняй жывёлы, у прыватнасці кароў. Таксама Агаф'я абараняла дамы ад пажару.

Калі 18 лютага надвор'е было цёплае, значыць, моцных маразоў ужо не будзе. Мароз у гэты дзень прадвяшчае гарачае і сухое лета.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (322)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы