23:48 05 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
18320

Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 308 дзён.

Якія падзеі адбыліся 27 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 лютага

  • У 1612 годзе пачалася дзейнасць друкарні ў Любчы.
  • У 1919 годзе адбылося стварэнне Літоўска-Беларускай ССР.

Хто нарадзіўся 27 лютага

  • 1667 год: Людвіка Караліна Радзівіл, рэлігійная дзеячка, мецэнатка.
  • 1734 год: Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку".
  • 1903 год: Міхась Явар, беларускі паэт.
  • 1906 год: Рыта Млодак, беларуская оперная спявачка, народная артыстка Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Джон Стэйнбек, амерыканскі пісьменнік і драматург Ірвін Шоу і амерыканская актрыса Элізабет Тэйлар.

27 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Кірыла, які разам з братам Міфодыям перавёў Евангелле с грэчаскай мовы на старажытнаславянскую.

Лічылася, што калі ў гэты дзень яшчэ трымаецца снег, гэта добра для глебы і робіць яе больш урадлівай. Добрае надвор'е прадвяшчала невялікае пахаладанне. Калі дзень сонечны, зіма яшчэ затрымаецца, але лета затое будзе цёплым. У прыватнасці, якое надвор'е на Кірыла, такі будзе і жнівень.

Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы