04:00 27 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.32
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (322)
20910

Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзясят другім па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 304 дні.

Якія падзеі адбыліся 2 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 сакавіка

  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Польшчай.
  • У 1994 годзе Вярхоўны Савет Беларусі пpагаласаваў за пpэзідэнцкyю фоpмy кipавання.

Хто нарадзіўся 2 сакавіка

  • 1562 год: Крыштаф Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, доктар медыцыны.
  • 1896 год: Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі святар, беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, выдавец.
  • 1918 год: Алесь Бачыла, беларускі паэт.
  • 1931 год: Леніна Міронава, беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Бедржых Сметана, яўрэйскi пiсьменнiк Шолам-Алейхем і прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.

2 сакавіка ў народным календары

У гэтым годзе на 2 сакавіка прыпадае пачатак Вялікага посту. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Фёдара, якому моляцца пра знаходку страчаных рэчаў і людзей, якія зніклі без вестак. Таксама лічыцца, што святы абараняе дом ад злодзеяў.

У народзе лічылі, што сны, якія бачылі з 1 на 2 сакавіка, хутка спраўдзяцца.

Калі 2 сакавіка шмат ледзяшоў, будзе добры ўраджай. Калі аблокі плывуць з заходу – будзе дождж.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (322)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы