Які сёння дзень: 15 сакавіка 2024 года

© Sputnik / Мария АмелинаЯкі сёння дзень: 15 сакавіка 2024 года
Які сёння дзень: 15 сакавіка 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца семдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 291 дзень.
Сёння адзначаецца Дзень Канстытуцыі ў Беларусі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі

У 1982 годзе адкрыўся Беларускі музей у Ляймене.
У 1994 годзе была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 15 сакавіка

1781 год: Юзаф Завадскі, віленскі друкар.
1930 год: Жарэс Алфёраў, расійскі фізік, ураджэнец Беларусі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Юрый Бондараў і польскі кінарэжысёр і сцэнарыст Ежы Гофман.

15 сакавіка ў народным календары

Масленіца працягваецца. Пятніца была прысвечана шанаванню цешчы, якую зяць запрашаў з адваротным візітам на свае пачастункі. Цяпер бліны павінна была пячы яго жонка, гэтак значыць цешчына дачка. Так адзначалі "цешчыны вячоркі".
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота, якогда ў народзе называлі Фядотам.
У гэты дзень звычайна пачынаецца адліга, але холад яшчэ вернецца. Калі ж на Фядота адчуваецца мароз, трава доўга не вырасце. Сонечны поўдзень прадвяшчае добры ўраджай хлеба.
Вяскоўцы пачынаюць працаваць у агародах, клапаціцца пра пладовыя дрэвы, сеюць насенне.
Стужка навiн
0