22:07 10 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR2.71
  • 100 RUB3.36
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
19520

Гэты дзень з'яўляецца семдзясят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 287 дзён.

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Унутраных войскаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 сакавіка

  • У 1921 годзе быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.
  • У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Іранам.

Хто нарадзіўся 18 сакавіка

  • 1983 год: Віталь Воранаў, беларускі літаратар, перакладчык, выдавец

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Стэфан Малармэ і французскі пісьменнік і рэжысёр Люк Бесон.

18 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Конана Ісаўрыйскага і Конана Градара.

Імя святога ў народзе асацыявалася са словам града і гарод. Вяскоўцы высявалі насенне, якое не баіцца магчымых замаразкаў.

Калі гракі селі на гнёзды, праз тры тыдні можна пачынаць сяўбу. Убачыць мыш у доме або на полі – да неўраджаю.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы