21:31 07 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.45
  • EUR2.90
  • 100 RUB3.32
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
20110

Гэты дзень з'яўляецца васьмідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 286 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень астралогіі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 сакавіка

  • У 1690 годзе Людвіка Караліна Радзівіл выдала прывілей, у якім абвяшчала ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнання пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаннях не будзе ўведзена.

Хто нарадзіўся 20 сакавіка

  • 1862 год: Адам Багдановіч, беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнаўца, бацька М. Багдановіча.

Таксама сёння нарадзіліся французскі скульптар Жан-Антуан Гудон і нарвежскі драматург Генрых Ібсен.

20 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутнікаў Васіля, Яфрэма, Капітона і іншых.

У народзе святога Васіля называлі Васіль-капельнік. Надвор'е ў гэты час пераменлівае: то адліга, то падмарозіць. У вёсках кажуць, што калі на Капельніка са страхі падае ком снегу, гэта грахі на зямлю падаюць.

Калі гарызонт 20 сакавіка сіні, хутка пацяплее. Халоднае і пахмурнае надвор'е прадвяшчае замаразкі.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы