12:00 15 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.40
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
24820

Гэты дзень з'яўляецца восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 285 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 сакавіка

  • У 1562 годзе Гомель атрымаў герб.
  • У 1927 годзе Беларуская сялянска-работніцкая грамада была афіцыйна забаронена польскімі ўладамі.

Хто нарадзіўся 21 сакавіка

  • 1840 год: Францішак Багушэвіч, беларускі грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
  • 1915 год: Зінаіда Валянцінаўна Курдзянок, беларуская актрыса.
  • 1935 год: Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усея Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар і арганіст Іаган Себасцьян Бах і фізік, філосаф, пісьменнік, папулярызатар навукі Аляксандр Патупа.

21 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Лазара Мурамскага.

На 20-21 сакавіка прыпадае перыяд вясновага раўнадзенства. У гэтыя дні палілі вогнішча і "загартоўвалі" дамашнюю жывёлу, праводзячы яе побач з агнём – лічылася, што там можна пазбегнуць памора скаціны.

Калі ў гэты дзень туман, будуць яшчэ замаразкі.

Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы