13:43 31 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR2.88
  • 100 RUB3.26
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
20530

Гэты дзень з'яўляецца восемдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 279 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень тэатра. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 сакавіка

  • У 1918 годзе Рада БНР абвясціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі.

Хто нарадзіўся 27 сакавіка

  • 1923 год: Алесь Рылько, беларускі драматург.
  • 1924 год: Павал Урбан, беларускі гісторык, грамадскі дзеяч.
  • 1927 год: Аляксандра Юр'еўна Данілава, беларускі архітэктар.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Вільгельм Рэнтген, савецкі музыкант і грамадскі дзеяч Мсціслаў Растраповіч і амерыканскі рэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсар Квенцін Таранціна.

27 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Венедыкта Нурсійскага. Таксама сёння дзень Фёдараўскага абраза Божай маці, які, па паданні, быў створаны апосталам Лукой. Яму моляцца пра сямейнае шчасце, добрабыт і нараджэнне здаровых дзяцей.

У гэты перыяд пачынаецца лінька ў дамашніх жывёл, таму іх чысцілі і замаўлялі ад дрэннага вока.

Калі 27 сакавіка марозна, то холад будзе трымацца яшчэ тыдзень. Туман у гэты дзень прадвяшчае нянаснае лета.

Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы