15:55 31 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
18630

Гэты дзень з'яўляецца дзевяностым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 276 дзён.

Якія падзеі адбыліся 30 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 сакавіка

  • У 1330 годзе канфлікт паміж магістратам Рыгі і Лівонскім ордэнам скончыўся паражэннем гараджан і заключэннем міру.
  • У 2016 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Манака.

Хто нарадзіўся 30 сакавіка

  • 1907 год: Надзея Абрамава, беларуская пісьменніца, журналістка.
  • 1956 год: Хрысціна Лялько, беларуская пісьменніца.

Таксама сёння нарадзіліся іспанскі мастак Франсіска Гойя, французскі паэт Поль Верлен, галандскі мастак Вінцэнт ван Гог і канадская спявачка Селін Дыён.

30 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Алексія, чалавек Божы. Па паданні ён быў сынам багатых бацькоў, але адмовіўся ажаніцца з прыгожай і багатай дзяўчынай і 17 гадоў жыў у жабрацтве, пакуль Божая Маці не паказала на яго, як на чалавека, які годны Панства Нябеснага. Слава пра яго ляцела па ўсёй краіне, і ён пакінуў царкву, у якой служыў, каб вярнуцца ў дом бацькоў, дзе яго ніхто не пазнаў. Толькі перад смерцю святы адкрыў пра сябе ўсю праўду.

У гэты дзень, як і 29 сакавіка, сяляне рамантавалі вазы і рыхтаваліся да пасяўной.

Калі 30 сакавіка ішоў дождж або снег, лета будзе ўраджайным, калі надвор'е добрае – летам будзе горача і будзе мала грыбоў.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы